Пра гэта гаворыцца ў пастанове Саўміна №460 ад 2 чэрвеня 2015 года, апублікаваным 6 чэрвеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Савет Міністраў Беларусі зацвердзіў стратэгію абыходжання з радыеактыўнымі адходамі Беларускай атамнай электрастанцыі.
Стратэгія распрацавана з улікам прынцыпаў абыходжання з радыеактыўнымі адходамі, рэкамендаваных Міжнародным агенцтвам па атамнай энергіі (МАГАТЭ), а таксама тэзісаў, выкладзеных у пункце 6 норм і правіл па забеспячэнню ядзернай і радыяцыйнай бяспекі «Бяспека пры звароце з радыеактыўнымі адходамі. Агульныя палажэнні», якія былі зацверджаны пастановай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі №47 ад 28 верасня 2010 года.
У дакуменце прадугледжваецца забеспячэнне прымальнага ўзроўню абароненасці персаналу АЭС, насельніцтва і навакольнага асяроддзя ад радыяцыйнага ўздзеяння, асаблівая ўвага будзе засяроджана на прадухіленні аварый з радыяцыйнымі наступствамі.
Звязда, 6 чэрвеня 2015
Звязда, 6 чэрвеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/135/31320
Текущая дата: 18.11.2024