Белорусский портал в Казахстане

Фінскія спецыялісты плануюць наведаць Беларусь для ацэнкі вядзення лясной гаспадаркі



Як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі, гэтая прапанова абмяркоўвалася 24 красавіка ў Мінску на сустрэчы кіраўніцтва Мінлясгаса з фінляндскай бізнес-дэлегацыяй на чале з намеснікам дзяржаўнага сакратара Міністэрства замежных спраў гэтай краіны Маці Антаненам.

Сустрэча прайшла для працягу супрацоўніцтва паміж ляснымі галінамі дзвюх краін. Нагадаем, прэзідэнт Беларусі даручыў з 2015 года вывесці ўзровень лесакарыстання на стандарты перадавых краін, перш за ўсё Фінляндыі. 

У лістападзе 2014 года беларуская дэлегацыя, у склад якой увайшлі прадстаўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю, галоўныя ляснічыя ўсіх лесагаспадарчых аб`яднанняў, вучоныя, прадстаўнікі УП "Беллесэкспарт", Рэспубліканскага ляснога селекцыйна-насенняводчага цэнтра і іншыя спецыялісты, знаходзілася з рабочым візітам у Фінляндыі. Міністэрства лясной гаспадаркі склала план паэтапнага пераходу на фінскую мадэль лесакарыстання. 

У ходзе ўчарашніх перамоў у Мінску абмяркоўваліся далейшыя шляхі ўзаемадзеяння. "Мы бачым шмат кірункаў для маштабнага супрацоўніцтва", — адзначыў Маці Антанен.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 25 красавіка 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/137/30712
Текущая дата: 02.10.2024