Белорусский портал в Казахстане

Распрацоўшчыкі праграмнага забеспячэння змогуць атрымліваць крэдыты Банка развіцця Беларусі



Банк развіцця Беларусі пашырыў пералік відаў эканамічнай дзейнасці суб`ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, якія могуць прэтэндаваць на крэдытную падтрымку па праграме банка.

Як паведамляе прэс-служба Банка развіцця, пералік відаў эканамічнай дзейнасці пашыраны ў наступных кірунках: распрацоўка праграмнага забеспячэння і кансультаванне ў гэтай сферы; апрацоўка звестак; дзейнасць, звязаная з базамі звестак; навуковыя даследаванні і распрацоўкі ў сферы прыродазнаўчых і тэхнічных навук; дзейнасць у сферы архітэктуры, інжынерных пошукаў і прадастаўленне тэхнічных кансультацый у гэтых сферах; тэхнічныя выпрабаванні і даследаванні.

На гэты момант у межах пагадненняў, заключаных з банкамі-партнёрамі ў 2014 і 2015 гадах, прафінансаваныя 176 інвестыцыйных праектаў, агульны аб`ём заключаных крэдытных дагавораў склаў 248,6 млрд. рублёў. Агульны кошт праектаў, прафінансаваных за кошт рэсурсаў Банка развіцця, склаў каля 1 трлн. 176,6 млрд. рублёў.

У межах фінансавання суб`ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Банк развіцця ўзаемадзейнічае з дзесяццю банкамі-партнёрамі: ААТ "Белгазпрамбанк", ААТ "Банк БелЗЭБ", ААТ "БНБ-Банк", ААТ "Белінвестбанк", ЗАТ "МТБанк", ЗАТ "Альфа-Банк", ЗАТ "Банк ВТБ" (Беларусь), ААТ "БПС-Ашчадбанк", ААТ "Банк Масква-Мінск", ААТ "Прыёрбанк".

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 20 мая 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/137/31062
Текущая дата: 18.11.2024