Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Кітай дамовіліся ўмацоўваць стратэгічнае супрацоўніцтва



Аб пашырэнні кітайска-беларускага супрацоўніцтва ішла размова ў час візіту ў КНР дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Мяжуева, які праходзіў 7-10 красавіка.

У прыватнасці, адбыліся перагаворы Аляксандра Мяжуева з сакратаром палітыка-юрыдычнай камісіі ЦК КПК Мэн Цзяньчжу, на якіх бакі дамовіліся пашыраць стратэгічнае ўзаемадзеянне дзвюх краін па розных напрамках.

Дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі таксама сустрэўся з міністрам грамадскай бяспекі, членам Дзяржсавета КНР Го Шэнкунем, міністрам дзяржаўнай бяспекі, членам Дзяржсавета КНР Гэн Хуэйчанам, намеснікам старшыні Цэнтральнага ваеннага савета КНР Сюй Цылянам, прэзідэнтам Кітайскай прамысловай карпарацыі "Вялікая сцяна" Інь Лімінем і прэзідэнтам Кітайскай аэракасмічнай міжнароднай гандлёвай акцыянернай кампаніі "Вялікі паход" Го Чжаапінам.

Аляксандр Мяжуеў азнаёміўся з дзейнасцю Інстытута спецыяльнага прызначэння ўзброенай міліцыі Міністэрства грамадскай бяспекі КНР, Акадэміі касмічных тэхналогій і каманднага пункта ППА Пекінскай ваеннай акругі.

13 красавіка 2015, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/138/30514
Текущая дата: 02.10.2024