Белорусский портал в Казахстане

У Магілёўскай вобласці выраслі аб`ёмы жыллёвага будаўніцтва і ВУП



У Магілёўскай вобласці ў першым квартале 2015 года ўведзена на трэць жылля больш, чым за аналагічны леташні перыяд, паведамляе галоўнае статыстычнае ўпраўленне рэгіёна.

Паводле звестак статыстыкі, за першыя тры месяцы 2015 года ўведзена ў строй 120,1 тыс. кв. м агульнай плошчы, што на 31,3% больш, чым у студзені—сакавіку 2014 года. У першым квартале на будаўніцтва жылля выкарыстаныя 594,7 млрд. рублёў інвестыцый у асноўны капітал, што на 30,1% больш, чым за аналагічны леташні перыяд.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 25,9 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 21,5% ад агульнага ўводу па вобласці (у першым квартале 2014 года — 18,2%).

Разам з тым аб`ём валавога рэгіянальнага прадукту (ВРП) дасягнуў у наяўных цэнах 12.798 млрд. рублёў. Тэмп росту ВРП за першы квартал гэтага года ў супастаўных цэнах склаў 100,9%. Савет міністраў устанавіў прагноз тэмпу росту ВРП у Магілёўскай вобласці ў 2015 годзе ў памеры 100,9—101,3%.

Уладзімір Лапцэвіч, БелаПАН
Магілёў, 22 красавіка 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/138/30655
Текущая дата: 18.11.2024