Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння працаваў у палях.
«Інспекцыя без гальштукаў, дакладаў і справаздач, — піша тэлеграм-канал „Пул Першага“. — Лукашэнка — на Радзіме, дзе і праінспектаваў пасевы аўса і гароху на палях Віцебскай вобласці, а таксама прэзідэнцкае эксперыментальнае поле ў вобласці Магілёўскай (у мінулым сезоне ў Александрыі сеялі ячмень)».
Змяніць структуру пасеваў з акцэнтам на азімы ячмень было даручэннем Прэзідэнта. Культура хутчэй спее і прыбіраецца з палёў, адрозніваецца і сваёй ураджайнасцю.
У мінулым сезоне высновы Лукашэнкі пасля эксперыменту былі такімі: «Гэты год паказаў, што азімы ячмень — гэта цуд. Я тут ужо трэці раз: калі пасеялі, глядзеў, калі былі ўсходы, і вось цяпер, у момант наліву збожжа. Я адназначна перакананы, што азімаму ячменю быць».
У гэтым годзе эксперымент працягваецца з іншымі культурамі. На прэзідэнцкіх палях — лубін і гарох. Праўда, не ўсюды Аляксандр Лукашэнка застаўся задаволены ўбачаным.
Як вядома, сельскай гаспадарцы Прэзідэнт надае вялікую ўвагу. Развіццё гэтай галіны ў цэлым на пастаянным кантролі кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнт асабіста праводзіць эксперыменты, каб быць у курсе апошніх тэндэнцый, апрабаваць тэхналогіі і новыя віды культур. Потым лепшыя і самыя паспяховыя з напрацовак укараняюцца ў жыццё ўжо масава.
Звязда, 27 красавіка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/14/69309
Текущая дата: 17.11.2024