Валавая замежная запазычанасць Беларусі зменшылася ў першым квартале 2023 года на $2,1 млрд да $37,6 млрд на 1 красавіка 2023 года. Пра гэта сведчаць статыстычныя звесткі Нацыянальнага банка.
Асноўная частка знешняга доўгу Беларусі па-ранейшаму прадстаўлена доўгатэрміновымі абавязацельствамі (73,5%), што сведчыць аб невысокіх рызыках у сферы знешнедаўгавога фінансавання.
У адносінах да ВУП знешні доўг скараціўся з 54, 3% на 1 студзеня 2023 года да 50, 5% на 1 красавіка, пры гэтым знешні доўг на душу насельніцтва паменшыўся з $4, 3 тыс.да $4, 1 тыс. адпаведна.
Такім чынам, дынаміка паказчыкаў па знешніх абавязацельствах сведчыць аб зніжэнні пазыковай нагрузкі на эканоміку краіны.
Звязда, 15 чэрвеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/14/69730
Текущая дата: 22.12.2024