Белорусский портал в Казахстане

Парламент Казахстана ратыфікаваў пагадненне з Беларуссю аб рэадмісіі



На пленарным пасяджэнні Сената Парламента РК прыняты закон "Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Казахстан і Урадам Рэспублікі Беларусь аб рэадмісіі і Выканаўчага Пратакола аб парадку рэалізацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Казахстан і Урадам Рэспублікі Беларусь аб рэадмісіі".

"Пагадненне падпісана ў Астане 4 кастрычніка 2013 года. Ад імя дзвюх дзяржаў яго падпісалі міністры ўнутраных спраў Рэспублікі Казахстан і Рэспублікі Беларусь. Пагадненнем прадугледжваюцца працэдуры выяўлення і вяртання асоб, якія парушылі ўмовы ўезду або знаходжання на тэрыторыі дзяржаў. Пад гэту катэгорыю падпадаюць асобы, якія незаконна ўехалі на тэрыторыю краіны, або ўехалі законна, але засталіся пасля заканчэння тэрміну дзеяння візы або пасведчання на права жыхарства", - сказаў міністр унутраных спраў РК Калмуханбет Касымаў, прадстаўляючы законапраект.

Паводле яго слоў, пунктамі перасячэння казахстанскай граніцы вызначаны міжнародныя аэрапорты Астаны і Алматы. Ратыфікацыя пагаднення дасць магчымасць процідзейнічаць нелегальнай міграцыі ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага права.

2 красавіка 2015, Астана
БЕЛТА - КАЗІНФАРМ

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/140/30350
Текущая дата: 18.11.2024