Харкаўскі трактарны завод адмовіўся ад стварэньня сумеснага прадпрыемства па вытворчасьці збожжаўборачных камбайнаў з «Гомсельмашам», паведаміў генэральны дырэктар ХТЗ Уладзіслаў Губін.
«Мы адмовіліся ад ідэі стварэньня сумеснага прадпрыемства з кампаніяй „Гомсельмаш“. Мы для сябе вырашылі, што СП павінна быць інавацыйным. І калі мы прапануем збожжаўборачную тэхніку, то яна павінна прадавацца ня толькі ва Ўкраіне», — сказаў Губін на брыфінгу ў суботу.
Ён паведаміў, што прадпрыемства падпісала пагадненьне пра стварэньне СП па вытворчасьці збожжаўборачных камбайнаў зь фінскай кампаніяй Sampo Rosenlew і мае намер абмеркаваць магчымасьці стварэння сумесных прадпрыемстваў на тэрыторыі Ўкраіны з кампаніямі John Deere і Case IН з ЗША і Канады, паведамляе «Інтэрфакс».
ХТЗ меў намер стварыць СП па вытворчасьці камбайнаў з беларускім «Гомсельмашам». У верасьні 2014 ў Гомелі быў падпісаны адпаведны пратакол аб намерах. Плянавалася, што выпуск камбайнаў пачнецца ў 2015 годзе.
Радыё Свабода, 21 сакавіка 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/141/30179
Текущая дата: 18.11.2024