Пра гэта паведаміў дырэктар Дэпартамента фінансавага маніторынгу КДК Беларусі Вячаслаў Рэўт у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
Беларуская фінансавая разведка фіксуе спробы вываду капіталу з Расіі праз Беларусь у трэція краіны на фоне расійскага фінансавага крызісу.
"Сёння, зразумела, мы вельмі заклапочаны той сітуацыяй, якая адбываецца ў нашых суседзяў. Як толькі пачаўся фінансавы крызіс у Расійскай Федэрацыі, то мы бачым, як нядобрасумленныя грамадзяне спрабуюць праз нашу банкаўскую сістэму выводзіць актывы ў трэція краіны", - паведаміў кіраўнік фінразведкі.
Ён падкрэсліў, што дэпартамент удзяляе шмат увагі спыненню такіх схем "незаконнага руху".
"Мы адсочваем фінансавыя патокі і стараемся ў іх выявіць менавіта тыя аперацыі, якія з`яўляюцца падазронымі і могуць сведчыць пра ўчыненне якіх-небудзь злачынстваў", - таксама адзначыў Вячаслаў Рэўт. Ён дадаў, што ў дэпартамент кожны дзень паступае больш за 400 паведамленняў аб падазроных фінансавых аперацыях.
30 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
30 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/141/30291
Текущая дата: 18.11.2024