Белорусский портал в Казахстане

Падтрыманню золатавалютных рэзерваў у студзені садзейнічалі паступленні ад спагнання экспартных пошлін на нафтапрадукты



Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка Беларусі.

Падтрымаць ЗВР у студзені дапамагло таксама размяшчэнне валютных аблігацый Мінфіна на ўнутраным рынку краіны, павелічэнне кошту золата на міжнародным рынку каштоўных металаў.

"На зніжэнне аб`ёму золатавалютных рэзерваў аказала ўплыў пагашэнне ўрадам і Нацыянальным банкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў поўным аб`ёме", - адзначылі ва ўпраўленні Нацбанка.

Як паведамлялася, золатавалютныя рэзервы Беларусі ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду скараціліся за студзень на $334,4 млн і, паводле папярэдніх даных, на 1 лютага 2015 года склалі $4 млрд 724,7 млн. У нацыянальным вызначэнні аб`ём золатавалютных рэзерваў зменшыўся на $193,6 млн і на 1 лютага, паводле папярэдніх даных, склаў $5 млрд 522,4 млн.

6 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/143/29623
Текущая дата: 02.10.2024