Аб гэтым паведамілі ў Галоўным статыстычным упраўленні Мінска.
За 2014 год арганізацыямі Мінска (акрамя банкаў) накіравана за мяжу інвестыцый на 4 млрд. 368,1 млн. долараў ЗША, што на 3,6% больш, чым за 2013 год.
Значныя аб`ёмы інвестыцый арганізацыі Мінска накіравалі суб`ектам гаспадарання Нідэрландаў (28% ад усіх накіраваных інвестыцый), Злучанага Каралеўства (25%), Расіі (24,5%), Украіны (16,5%).
Найбольшыя сумы інвестыцый за мяжу накіравалі арганізацыі гандлю (70,8% ад усіх накіраваных інвестыцый), транспарту (14,3%), прамысловасці (13%).
На долю прамых інвестыцый прыпадала 63,4% усіх накіраваных інвестыцый за мяжу. У параўнанні з 2013 годам аб`ём накіраваных прамых інвестыцый за мяжу павялічыўся на 0,9%. Асноўнай формай накіравання прамых інвестыцый былі даўгавыя інструменты (99,1% ад агульнага аб`ёму прамых інвестыцый за мяжу).
У аб`ём накіраваных за мяжу прамых і, адпаведна, у агульны аб`ём накіраваных інвестыцый уключана запазычанасць за тавары, работы, паслугі прамому інвестару — рэзідэнту Рэспублікі Беларусь, якая за 2014 год склала 2 трлн. 816,1 млн. долараў ЗША, ці на 1,1% больш, чым за 2013 год. Найбольшыя сумы прамых інвестыцый за мяжу былі накіраваныя аганізацыямі гандлю (64,5% усіх накіраваных прамых інвестыцый за мяжу), транспарту (19,2%), прамысловасці (14,2%).
Значныя аб`ёмы прамых інвестыцый з улікам запазычанасці за тавары, работы, паслугі арганізацыі Мінска накіравалі суб`ектам гаспадарання Злучанага Каралеўства (38,1% агульнага аб`ёму накіраваных прамых інвестыцый), Расіі (30,6%), Украіны (25,1%).
Арганізацыі Мінска накіравалі за мяжу іншых інвестыцый на 1 млрд. 512 млн. долараў ЗША, ці на 9,3% больш, чым за 2013 год. На іх долю прыпадала 34,6% усіх накіраваных інвестыцый за мяжу.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 15 лютага 2015
Мінск, 15 лютага 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/143/29675
Текущая дата: 18.11.2024