Пра гэта паведаміла прэс-служба БНБ.
На рахунак Беларускага народнага банка паступіла 6 млн. долараў ЗША.
Гэтыя сродкі атрыманыя ў межах пагаднення аб сіндыкаваным крэдытаванні, якое было падпісана 12 снежня ў штаб-кватэры Банка развіцця Каралеўства Нідэрланды (FMO) у Гаазе, паміж Беларускім народным банкам і Міжнароднай фінансавай карпарацыяй (IFC).
Гэты крэдыт з`яўляецца часткай дадзенага на чатыры гады пакета фінансавання ад IFC у памеры 13 млн. долараў ЗША, выдзеленага Беларускаму народнаму банку на развіццё крэдытавання сярэдняга і малога бізнесу ў Беларусі.
"Тое, што сродкі пералічаны дакладна ў тэрмін, у адпаведнасці з дасягнутымі раней дамоўленасцямі, нягледзячы на макраэканамічную абстаноўку ў рэгіёне, з`яўляецца яшчэ адным добрым доказам таго, што міжнародныя фінансавыя арганізацыі дакладна праглядаюць перспектыву ў развіцці сярэдняга і малога бізнесу ў Беларусі і гатовы супрацоўнічаць з тымі арганізацыямі, якія са свайго боку сфакусіраваны на падтрымцы гэтага сегмента рынку і праяўляюць надзейнасць і стабільнасць у сваёй дзейнасці. Паспяховае завяршэнне гэтай здзелкі з`яўляецца добрым пачаткам аперацыйнага года для Беларускага народнага банка", — пракаментаваў генеральны дырэктар Беларускага народнага банка Канстанцін Цэрэтэлі.
Атрымаць крэдыт суб`екты сярэдняга і малога бізнесу могуць у любым аддзяленні Беларускага народнага банка ў Мінску, Гомелі, Віцебску або Брэсце.
ААТ "Беларускі народны банк" заснаваны ў 1992 годзе. Асноўныя акцыянеры — АТ "Банк Грузіі" (79,99%) і Міжнародная фінансавая карпарацыя (19,99%). Падтрымка сярэдняга і малога прадпрымальніцтва — асноўная стратэгічная задача банка.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 2 лютага 2015
Мінск, 2 лютага 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/144/29426
Текущая дата: 18.11.2024