Аб гэтым заявіў старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Віктар Хрысценка па выніках праведзенага 6 лютага ў расійскай урадавай рэзідэнцыі Горкі першага пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета.
Віктар Хрысценка адзначыў, што Еўрапейскі саюз быў і застаецца ключавым партнёрам для краін Еўразійскага эканамічнага саюза не толькі ў гандлі, але і ў інвестыцыйным, тэхналагічным аспектах. Паміж двума саюзамі вядуцца тэхнічныя кансультацыі на ўзроўні экспертаў. "Мы зацікаўлены ў пастаянным дыялогу Еўразійскай эканамічнай камісіі і Еўракамісіі", - сказаў Віктар Хрысценка.
Ён таксама паведаміў, што прэм`ер-міністры краін ЕАЭС на сённяшнім пасяджэнні разгледзелі пытанне аб сярэднетэрміновых прыярытэтах у гандлі з трэцімі краінамі. Гэты дакумент пакуль дапрацоўваецца, затым ён будзе зацверджаны кіраўнікамі дзяржаў ЕАЭС.
6 лютага 2015, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
6 лютага 2015, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/144/29556
Текущая дата: 18.11.2024