Белорусский портал в Казахстане

Беларусь забараніла ўвоз жывёлы з Нарвегіі з-за шаленства кароў



Аб гэтым паведамілі ў дэпартаменце ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

"Паводле інфармацыі Міжнароднага эпізаатычнага бюро, на тэрыторыі Нарвегіі зарэгістраваны выпадак захворвання на губкападобную энцэфалапатыю буйной рагатай жывёлы (шаленства кароў. - Заўвага БЕЛТА)", - гаворыцца ў паведамленні дэпартамента. У сувязі з гэтым прадпісана прыняць меры па недапушчэнні ўвозу ў Беларусь з Нарвегіі племянной, карыстальнай і забойнай БРЖ, авечак і коз, дзікіх, заапаркавых і цыркавых жывёл, успрымальных да гэтага захворвання, а таксама мяса і іншай мясной сыравіны, атрыманай ад іх, скураной, рогакапытнай і кішачнай сыравіны, кармоў і кармавых дабавак жывёльнага паходжання, якія маюць у сваім саставе ДНК жвачных жывёл.

Губкападобная энцэфалапатыя буйной рагатай жывёлы (шаленства кароў) - хвароба, якая прыводзіць да неабарачальных, лятальных змяненняў у галаўным мозгу заражаных жывёл. Інкубацыйны перыяд - ад 30 месяцаў да 8 гадоў. Перадаецца пры ўжыванні ў ежу мяса хворых жывёл. Людзі могуць захварэць на новы варыянт хваробы Крэйцфельда-Якаба, якая выяўляецца ў змяненні асобы аж да няздольнасці паклапаціцца аб сабе і лятальнага зыходу. Новы варыянт хваробы Крэйцфельда-Якаба ўпершыню з`явіўся ў 1995 годзе ў Вялікабрытаніі, з таго моманту ад яе памерлі амаль 100 чалавек. У адрозненне ад класічнай формы пацыент доўга ўсведамляе пагаршэнне свайго стану.

9 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/144/29569
Текущая дата: 18.11.2024