Аб гэтым паведамілі ў прэс-цэнтры Банка развіцця.
Банк развіцця з удзелам банкаў-партнёраў прафінансаваў 99 інвестыцыйных праектаў суб`ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва агульным коштам Br650 млрд з пачатку рэалізацыі адпаведнай праграмы.
Крэдытныя рэсурсы выдзелены прадпрыемствам, што ажыццяўляюць дзейнасць у найбольш значных для нацыянальнай эканомікі галінах: лесанарыхтоўцы, транспарце, будаўніцтве, вытворчасці гумавых і пластмасавых вырабаў, гатовых металічных вырабаў. Сродкі прадастаўлены на праекты ў сферы хімічнай і тэкстыльнай вытворчасці, раслінаводства, паліграфічнай дзейнасці. Удзельнікамі праграмы сталі прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнесу, якія займаюцца вытворчасцю харчовых прадуктаў, мэблі, апрацоўкай драўніны і выпускам вырабаў з дрэва, вытворчасцю электрычных машын і электраабсталявання і іншымі відамі дзейнасці.
Больш за ўсё праектаў, 56 працэнтаў, звязана са сферай вытворчасці, з транспартнай сферай - 25 працэнтаў, з аказаннем паслуг - 10 працэнтаў. Праекты ў сферы будаўніцтва складаюць 9 працэнтаў у структуры партфеля падтрымкі суб`ектаў малога і сярэдняга бізнесу.
Найбольш актыўна за крэдытнай падтрымкай звяртаюцца прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнесу Мінскай вобласці, Мінска, Брэсцкай, Гомельскай абласцей. Крыху менш сярод удзельнікаў праграмы гродзенцаў і віцябчан. Малы і сярэдні бізнес Магілёўскай вобласці ў праграме Банка развіцця пакуль у меншасці.
Праграма падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу рэалізуецца Банкам развіцця са жніўня 2014 года, у лістападзе магчымасць далучыцца да яе атрымалі індывідуальныя прадпрымальнікі. Фінансавы механізм праграмы прадугледжвае, што Банк развіцця выдзяляе рэсурсы банкам-партнёрам, якія выдаюць крэдыты ўдзельнікам праграмы. У праграме ўдзельнічаюць 9 банкаў-партнёраў: ААТ "Белгазпрамбанк", ААТ "Банк БелЗЭБ", ААТ "Беларускі народны банк", ААТ "Белінвестбанк", ЗАТ "МТБанк", ЗАТ "Альфа-Банк", ЗАТ "Банк ЗГБ" (Беларусь), ААТ "БПБ-Ашчадны банк", ААТ "Банк Масква-Мінск", з якім БРРБ падпісаў адпаведныя пагадненні.
13 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА
13 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/146/28995
Текущая дата: 18.11.2024