Белорусский портал в Казахстане

Залаты запас Нацыянальнага банка Беларусі ў 2014 годзе вырас на 1,5 тоны і на 1 студзеня 2015 года склаў 36,5 тоны



Аб гэтым сведчаць звесткі галоўнага банка краіны.

За першае паўгоддзе 2014 года аб`ём залатога запасу не змяніўся і па стане на 1 ліпеня заставаўся роўны 35 тонам. Такім чынам, рост зафіксаваны паводле вынікаў другога паўгоддзя. 

За 2013 год залаты запас вырас на 1,7 тоны. За 2012 год залаты запас вырас у эквіваленце на 1,6 тоны.

Залаты запас Нацыянальнага банка Беларусі падлічваецца ў тонах і ўключае золата (пераважная доля), а таксама серабро, плаціну і паладый.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 15 студзеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/146/29044
Текущая дата: 18.11.2024