Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Расіі 21 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Маскве.
Сяргей Лаўроў зазначыў, што кіраўніцтва РФ ужо не першы год заклікае партнёраў у Еўропе пачаць праект інтэграцыі ЕАЭС і ЕС.
"Першым крокам на гэтым шляху мог бы стаць запуск перамоў па заключэнні пагадненняў аб зоне свабоднага гандлю паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і Еўрапейскім саюзам. Такую ініцыятыву, як вы ведаеце, год таму ў Бруселі вылучыў Уладзімір Пуцін. Яна захоўвае сваю актуальнасць", — сказаў расійскі міністр.
На думку Лаўрова, інтэграцыя "дапамагла б забяспечыць гарманічнае развіццё ўсіх дзяржаў гэтак званай Вялікай Еўропы, якія як уваходзяць, так і не ўваходзяць у розныя інтэграцыйныя аб`яднанні".
Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 21 студзеня 2015
Мінск, 21 студзеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/146/29141
Текущая дата: 18.11.2024