Гэтак Эўропа хоча дапамагчы цяжкай эканамічнай сытуацыі ва Ўкраіне.
Эўрапейская камісія прапанавала даць Украіне 1,8 мільярдаў эўра, або больш за 2 мільярда даляраў сяреднетэрміновага крэдыту.
Аднак, як адзначылі прадстаўнікі выканаўчай улады Эўразьвязу, Украіна мусіць працягваць рэформы ў межах праграмы Міжнароднага валютнага фонду і ажыцьцяўляць эканамічную і фінансавую палітыку, ўзгодненую з Эўразьвязам.
Рашэньне пра крэдыт Кіеву мусяць яшчэ ўзгадніць усе 28 краінаў Эўразьвязу і Эўрапейскі парлямэнт.
Эўразьвяз ужо даў 1,6 млрд. эўра пазыкаў для Ўкраіны, каб дапамагчы ўраду Ўкраіны, які знаходзіцца ў цяжкім фінансавым становішчы.
Місія МВФ сёньня аднавіла перамовы з уладамі ў Кіеве з нагоды умоваў для магчымага новага крэдыту Украіне. Крэдытная праграма МВФ прадугледжвае суму 17,1 мільярдаў даляраў, аднак пакуль ва Ўкраіну паступіў толькі транш крэдыту на 4,6 мільярда даляраў.
Радыё Свабода, 8 студзеня 2015
Радыё Свабода, 8 студзеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/147/29006
Текущая дата: 18.11.2024