Аб гэтым сведчыць статыстыка Нацыянальнага банка.
Беларусь накіравала ў студзені-верасні $8,8 млрд на абслугоўванне валавога знешняга доўгу (без уліку гандлёвых крэдытаў і кароткатэрміновых абавязацельстваў банкаў).
Плацяжы па асноўным доўгу склалі $7,7 млрд, па працэнтах - $1,1 млрд. Валавы знешні доўг па ўсіх сектарах эканомікі на 1 кастрычніка склаў $40 млрд 571,4 млн. У параўнанні з данымі на 1 ліпеня ён зменшыўся на $230,4 млн і павялічыўся на $950,3 млн да пачатку года.
Знешні доўг органаў дзяржаўнага кіравання за дзевяць месяцаў склаўся на ўзроўні $13,6 млрд. На яго абслугоўванне за гэты час патрачана $4,3 млрд. У параўнанні з 1 ліпеня ён скараціўся на $325,8 млн, а да пачатку года вырас - на $574,3 млн.
Валавы знешні доўг у адрозненне ад знешняга дзяржаўнага доўгу, які ўключае толькі абавязацельствы ўрада перад нерэзідэнтамі, ахоплівае фінансавыя абавязацельствы перад нерэзідэнтамі ўсіх рэзідэнтаў краіны.
15 снежня 2014, Мінск
БЕЛТА
15 снежня 2014, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/148/28635
Текущая дата: 18.11.2024