Белорусский портал в Казахстане

У Расеі — «чорная пятніца»: абвал нафты і рубля



На рынку нафты працягваецца абвальнае падзеньне. Раніцай 28 лістапада нафта эталоннай маркі Brent каціравалася на ўзроўні 71 даляра за барэль.

Расейскія дзелавыя тэлеканалы ўжо называюць падзеі на фондавым і валютным рынках «чорнай пятніцай». У першыя хвіліны пасьля пачатку таргоў кошт даляра наблізіўся да 50 рублёў, эўра каштуе амаль 62 рублі. Год таму за даляр у Расеі давалі каля 32 рублёў.

Падзеньне рубля зьвязана з абвалам сусьветных коштаў на нафту пасьля рашэньняў Арганізацыі краін-экспарцёраў нафты (АПЭК), якая на пасяджэнні ў чацьвер вырашыла захаваць дзейсныя квоты на здабычу нафты — 30 мільёнаў барэляў у суткі, нягледзячы на перанасычанасьць сусьветнага рынку.

Радыё Свабода, 28 лістапада 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/149/28432
Текущая дата: 18.11.2024