Пра гэта паведамілі ў Брэсцкім аддзяленні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, якое з`яўляецца арганізатарам форуму.
Беларуска-харвацкі бізнес-форум праводзіцца з мэтай развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. У праграме форуму запланаваны прэзентацыя харвацкіх кампаній, беларуска-харвацкая кааперацыйная біржа. Чакаецца, што будзе падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве паміж СЭЗ "Брэст" і СЭЗ горада Вараждзіна.
Для наладжвання дзелавых кантактаў паміж беларускімі і харвацкімі суб`ектамі гаспадарання ў Брэст прыедзе дэлегацыя на чале з былым прэзідэнтам Харватыі Сціпэ Месічам (2000-2010). У складзе дэлегацыі таксама губернатар і кіраўнік СЭЗ горада Вараждзіна Горан Хабуш, старшыня руска-харвацкага таварыства Уладзімір Мрчэла, прадстаўнікі харвацкага бізнесу. Госці прадстаўляюць самыя розныя галіны: нафтагазавая, паліўная і хімічная прамысловасць, машынабудаванне і металаапрацоўка, жыллёвае будаўніцтва, праектаванне і будматэрыялы, мэблевая вытворчасць, транспарт і лагістыка, турыстычны і гасцінічны бізнес, вытворчасць і перапрацоўка прадуктаў харчавання.
"Харвацкі бок з вялікім энтузіязмам успрыняў ідэю правядзення эканамічнага форуму ў Беларусі. А самым гарачым яе прыхільнікам стаў Сціпэ Месіч. Прадстаўнікі бізнес-супольнасці Харватыі зацікаўлены ў стварэнні сумесных вытворчасцей, інвесціраванні ў беларускую эканоміку. Спадзяёмся, што такі ж інтарэс да сустрэчы праявяць і айчынныя дзелавыя колы", - сказаў намеснік генеральнага дырэктара па знешнеэканамічным супрацоўніцтве Брэсцкага аддзялення БелГПП Дзяніс Непша.
Гасцям раскажуць аб асаблівасцях падаткаабкладання прадпрыемстваў з замежнымі інвестыцыямі, прававых аспектах міжнародных дагавораў аб супрацоўніцтве, азнаёмяць з эканамічнымі і інвестыцыйнымі магчымасцямі СЭЗ "Брэст".
Плануецца таксама паездка ў адзін з раёнаў вобласці на месца магчымай будучай вытворчай пляцоўкі. Чакаецца, што ў бізнес-форуме прыме ўдзел старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў.
10 лістапада 2014, Брэст
Святлана Вячорка - БЕЛТА
Плануецца таксама паездка ў адзін з раёнаў вобласці на месца магчымай будучай вытворчай пляцоўкі. Чакаецца, што ў бізнес-форуме прыме ўдзел старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў.
10 лістапада 2014, Брэст
Святлана Вячорка - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/150/28102
Текущая дата: 18.11.2024