Белорусский портал в Казахстане

Японія выдзеліць амаль 90 тыс. долараў на куплю абсталявання для дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра ў Мазырскім раёне



Урад Японіі выдзеліць грант у 89.860 долараў на куплю медыцынскага абсталявання для дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра "Сідзельнікі" ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласці.

Як паведамляе прэс-служба пасольства Японіі ў Беларусі, сродкі будуць выдзелены ў межах праграмы японскага ўрада "Грантавая дапамога для праектаў па бяспецы насельніцтва". Кантракт будзе падпісаны 13 лістапада ў Гомелі. 

За выдзеленыя сродкі ўстанова закупіць новае сучаснае абсталяванне для аздараўлення і рэабілітацыі: дзве бальнеалагічныя ванны, ванну для падводнага масажа, ванну для сухога массажа, дзве інгаляцыйныя ўстаноўкі, водалячэбную кафедру з камплектам душаў, устаноўку для выцягвання пазваночніка і вібрацыйнага массажа, сухую вуглякіслую ванну.

Праект пастаўкі медабсталявання ў "Сідзельнікі" стане 32-м грантавым праектам Японіі ў Беларусі і трэцім — у Мазырскім раёне. Усяго ў межах праграмы з 2004 года па 2014-ы ўрадам Японіі былі выдзелены гранты больш чым на 2,8 млн. долараў ЗША.

Анастасія Салановіч, Мінск
БелаПАН, 11 лістапада 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/150/28138
Текущая дата: 18.11.2024