Белорусский портал в Казахстане

Падпісанне Малдовай пагаднення аб асацыяцыі з Еўрасаюзам не азначае аддалення ад традыцыйных рынкаў



Аб гэтым заявіў 24 верасня Прэзідэнт Малдовы Мікалай Цімофці па выніках перагавораў у Кішынёве з кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам.

Мікалай Цімофці звярнуў увагу, што Малдова праходзіць праз пэўныя праблемы, якія ёй штучна ствараюць. У той жа час ён падкрэсліў, што праблем з Беларуссю ніколі не было і не будзе.

"І Расія, і іншыя краіны СНД маюць добрыя адносіны з краінамі Еўрасаюза, - сказаў Прэзідэнт Малдовы. - Перакананы, што знойдуцца механізмы, якія дадуць магчымасць, каб нашы адносіны і з Беларуссю, і з Расіяй былі лепшымі. Галоўнае - каб было жаданне бакоў і не ствараліся штучныя перашкоды. А час даказаў: супрацоўнічаць можна".

Мікалай Цімофці перакананы, што Малдова зможа выканаць усе ўмовы пагаднення аб асацыяцыі з ЕС і адначасова супрацоўнічаць з іншымі дзяржавамі.

25 верасня 2014, Кішынёў
Таццяна Паляжай - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/153/27613
Текущая дата: 17.11.2024