У рамках візіту ва Узбекістан для ўдзелу ў пасяджэнні СМЗС СНД міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік правёў двухбаковыя перагаворы з кіраўнікамі МЗС Узбекістана і Казахстана, паведамляе беларускае знешнепалітычнае ведамства.
На сустрэчы з выконваючым абавязкі міністра замежных спраў Рэспублікі Узбекістан Бахціёрам Саідавым быў падкрэслены традыцыйна адкрыты, дружалюбны характар і стратэгічны ўзровень беларуска-ўзбекскіх адносін. Абмеркаваны актуальныя тэмы двухбаковага ўзаемадзеяння па шырокім спектры пытанняў.
Асноўную ўвагу кіраўнікі МЗС удзялілі далейшай інтэнсіфікацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, прамысловай кааперацыі. Адзначаны таксама сур`ёзны патэнцыял для ўмацавання сувязей і рэалізацыі сумесных праектаў на ўзроўні рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана. Былі разгледжаны практычныя аспекты супрацоўніцтва на міжнародных і рэгіянальных інтэграцыйных пляцоўках, гуманітарнае ўзаемадзеянне, графік двухбаковых мерапрыемстваў і візітаў на бліжэйшую перспектыву.
Па выніках сустрэчы падпісана Праграма кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Узбекістана на 2023-2024 гады.
Адбылася таксама сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Алейніка з намеснікам прэм`ер-міністра - міністрам замежных спраў Рэспублікі Казахстан Муратам Нуртлеу. Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства павіншаваў калегу з назначэннем і пажадаў поспехаў у дзейнасці на такой адказнай пасадзе.
Кіраўнікі МЗС Беларусі і Казахстана выказалі задавальненне паступальным характарам развіцця двухбаковага дыялогу, намецілі далейшыя сумесныя крокі па пашырэнні ўзаемадзеяння ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурна-гуманітарнай галінах. Была падкрэслена неабходнасць інтэнсіфікацыі кааперацыйных сувязей.
Міністры пацвердзілі нацэленасць Мінска і Астаны на прадаўжэнне ўмацавання стратэгічнага партнёрства. Бакі дамовіліся аб падпісанні ў бліжэйшы час Праграмы мерапрыемстваў (Дарожнай карты) паміж урадамі дзвюх краін па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва на 2023-2024 гады.
Таксама адбыўся абмен думкамі па актуальных тэмах міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня.
14 красавіка 2023, Мінск
БЕЛТА
14 красавіка 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/16/69079
Текущая дата: 22.12.2024