Белорусский портал в Казахстане

У мадэрнізацыю дрэваапрацоўчай галіны, якая будзе завершана ў 2014 годзе, плануецца ўкласці 2 млрд. еўра



Пра гэта заявіў 29 снежня падчас наведвання ААТ "Мастаўдрэў" прэм`ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, паведамляе прэс-служба ўрада.

У 2014 годзе праграма мадэрнізацыі дрэваапрацоўчай галіны Беларусі будзе завершана. Аб`ём інвестыцый у гэтыя праекты па канцэрне "Беллеспаперапрам" складае 1 млрд. еўра, а з улікам праектаў, якія рэалізуюцца замежнымі інвестарамі, — больш як 2 млрд.

Паводле слоў Мясніковіча, на ўсіх аб`ектах дрэваапрацоўкі актывізавана праца будаўнікоў, мантажнікаў. "Замоўцы працуюць у цесным кантакце з замежнымі фірмамі, якія пастаўляюць абсталяванне і будуць ажыццяўляць яго запуск у эксплуатацыю. Напружанне, якое створана на прадпрыемствах, дазваляе разлічваць на завяршэнне мадэрнізацыі ва ўстаноўленыя кіраўніком дзяржавы тэрміны", — адзначыў прэм`ер-міністр. Так, паведаміў ён, завершаны праекты па стварэнні плітных матэрыялаў у ААТ "Івацэвічдрэў", "Віцебскдрэў", "Барысаўдрэў", кампаніях "Кранаспан" і "Вакару груп". На стадыі завяршэння знаходзіцца праект па стварэнні мэблевай вытворчасці ў ААТ "Магілёўдрэў".

Паводле запэўнівання прэм`ер-міністра, пасля крытыкі прэзідэнтам ходу мадэрнізацыі прадпрыемстваў зроблены высновы. "Мабілізавана праца па добраўпарадкаванні тэрыторыі, прынята дарожная карта завяршэння мадэрнізацыі і забеспячэння эфектыўнага развіцця галіны. Ход выканання ўзяты на строгі кантроль ва ўрадзе. Важнымі пунктамі стала стварэнне збытавой стратэгіі (будзе ўтвораны галіновы аператар), удасканаленне бізнес-планавання, крэдытаванне арганізацый і ўмацаванне кадравага патэнцыялу галіны", — сказаў Мясніковіч.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 30 снежня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/162/24562
Текущая дата: 17.11.2024