Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка папярэджвае ўрад аб неабходнасці няўхільнага выканання ўсіх раней дадзеных даручэнняў



Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 29 ноября, прымаючы ўрад і Нацбанк са справаздачай аб выніках развіцця эканомікі і яе перспектывах

"Перш чым мы пачнём разгляд абазначаных у парадку дня нарады пытанняў, хачу папрасіць усіх расслабіцца, таму што па розных прычынах і ў сродках масавай інфармацыі, і ў нашым грамадстве ўзрушвалася абстаноўка, і ў сувязі з гэтым хтосьці, напэўна, сюды прыйшоў як у апошні дзень на барыкады, хтосьці чакае узрушэнняў. Павінен сказаць, што рэвалюцыі не будзе. Усе пытанні - і арганізацыйныя, і кадравыя - будуць вырашаны максімум у межах першага квартала будучага года эвалюцыйна", - сказаў Прэзідэнт.

"Тыя даручэнні, якія мною былі дадзены з вашай, членаў урада, падачы, падлягаюць няўхільнаму выкананню. З тымі, хто не выконвае, усім зразумела, што будзе", - папярэдзіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка папрасіў урад і Нацбанк "без усялякіх рэляцый, вялікіх дакладаў, гвалту далажыць аб тым, што адбываецца, што будзе на пачатак будучага года і як мы будзем жыць будучы год". Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што на зыходзе 2013 год і нельга зацягваць далей прыняцце асноватворных дакументаў развіцця краіны - прагнозу, бюджэту і Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2014 год.

"Але перш чым намячаць рубяжы на будучае, нам неабходна вельмі дакладна прааналізаваць рэальную сітуацыю з выкананнем планаў бягучага года. Што ўдалося і што не ўдалося зрабіць. З якой зыходнай базы мы пачнём новы год? За астатні месяц сітуацыя наўрад ці радыкальна зменіцца", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

29 лістапада 2013, Мінск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/163/24253
Текущая дата: 17.11.2024