Белорусский портал в Казахстане

Рэалізацыя праекта будаўніцтва ў Беларусі АЭС "дазволіць значна ўзмацніць пазіцыі краіны ў кантэксце энергетычнай бяспекі, павысіць канкурэнтаздольнасць беларускай эканомікі"



Пра гэта заявіў начальнік упраўлення эканамічнага супрацоўніцтва і ўстойлівага развіцця галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС Юрый Ярашэвіч на прэзентацыі праекта па будаўніцтве Беларускай АЭС у штаб-кватэры МАГАТЭ ў Вене.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, Ярашэвіч таксама зазначыў, што АЭС дазволіць знізіць выкіды парніковага газу ў атмасферу.

Прэзентацыя адбылася ў межах тэхнічнай нарады па ацэнцы ўплыву праектаў па будаўніцтве атамных электрастанцый на сацыяльныя і макраэканамічныя параметры развіцця дзяржаў, якая праходзіць у офісе МАГАТЭ ў Вене 9—13 верасня.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 12 верасня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/164/23380
Текущая дата: 03.10.2024