Белорусский портал в Казахстане

У Ерэване праходзіць першае пасяджэнне беларуска-армянскай камісіі па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве



У Ерэване 14—15 кастрычніка праходзіць першае пасяджэнне сумеснай беларуска-армянскай камісіі па пытаннях навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.

Беларускі бок на сустрэчы прадстаўляе першы намеснік старшыні ДКНТ Леанід Дзямідаў.

У парадку дня пасяджэння каля 10 пытанняў, у тым ліку: абмеркаванне прыярытэтных кірункаў армяна-беларускага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, разгляд парадку правядзення конкурсаў навуковых праграм у рамках двухбаковага навукова-тэхнічнага пагаднення паміж Беларуссю і Арменіяй і сумесных  армяна-беларускіх навуковых мерапрыемстваў  (арганізацыя канферэнцый, семінараў, выстаў, абмен вучонымі і г.д.), разгляд магчымасцяў правядзення сумесных конкурсаў міждзяржаўных мэтавых праграм, што ўяўляюць узаемную цікавасць, і інш.

Акрамя таго, удзельнікі пасяджэння плануюць абмеркаваць перспектывы стварэння міжнароднага навуковага цэнтра па даследаванні водных экасістэм  (Арменія — Беларусь — Расія).

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 14 кастрычніка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/164/23817
Текущая дата: 17.11.2024