Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве фінансаў.
Беларусь сёння выканала свае абавязацельствы па крэдыту стэнд-бай Міжнароднага валютнага фонду і ажыццявіла чарговае пагашэнне асноўнага доўгу ў памеры 54,7 млн. СДР, што эквівалентна $83,4 млн.
Беларусь рэалізавала праграму стэнд-бай, падтрыманую крэдытам МВФ на $3,5 млрд., у перыяд са студзеня 2009 года па красавік 2010 года. Гэта дало магчымасць краіне забяспечыць дадатную дынаміку па шэрагу пазіцый у эканоміцы і грашова-крэдытнай сферы. На 2013 год прыпадае пік выплат па крэдыту. Папярэдняе пагашэнне адбылося 23 ліпеня, тады рэспубліка выплаціла 54,7 млн. СДР, што было эквівалентна $82,4 млн.
З 1992 па 2008 год Беларусь двойчы выкарыстоўвала фінансавыя рэсурсы МВФ: па лініі фонду сістэмных трансфармацый - $217,2 млн. і па механізму стэнд-бай - $77,4 млн. У лютым 2005 года Беларусь поўнасцю пагасіла названыя крэдыты МВФ.
Дзейнасць МВФ у Беларусі накіравана на супрацоўніцтва з урадам і Нацыянальным банкам пры падрыхтоўцы праграм эканамічнай палітыкі з акцэнтам на падаткова-бюджэтную і грашова-крэдытную палітыку, амбменны курс і гандлёвую палітыку з мэтай дасягнення значнага эканамічнага росту, нізкай інфляцыі і ўстойлівасці плацежнага балансу.
Чарговы візіт місіі Міжнароднага валютнага фонду ў Беларусь запланаваны на перыяд з 17 па 28 кастрычніка.
Міжнародны валютны фонд - спецыялізаваная ўстанова ААН са штаб-кватэрай у Вашынгтоне (ЗША). Афіцыйная дата стварэння МВФ - 27 снежня 1945 года. Беларусь з`яўляецца членам МВФ з 1992 года, яе квота на пачатак 2013 года была роўная 386,4 млн. СДР ($542,1 млн.).
20 верасня 2013, Мінск
Ганна Кот - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/165/23444
Текущая дата: 17.11.2024