Белорусский портал в Казахстане

У бліжэйшы час ЗАТ "БКК" з чыста беларускім капіталам зможа стаць лідарам сярод трэйдараў на рынку



Такое меркаванне ў эфіры праграмы "У цэнтры ўвагі" тэлеканала "Беларусь 1" выказаў генеральны дырэктар ААТ "Беларуськалій" Валерый Кірыенка.

Генеральны дырэктар "Беларуськалія" падкрэсліў, што Беларусь мае неабходныя механізмы для таго, каб гандляваць каліем. "Для нас гандаль калійнымі ўгнаеннямі - гэта не навіна, у нас ёсць прафесіяналы. Я ўпэўнены, што ў бліжэйшы час мы зможам забяспечыць сябе тымі аб`ёмамі, якія неабходны, і, акрамя таго, стварыць Беларускую калійную кампанію, ужо чыста беларускую, з нашым капіталам, для таго, каб яна была лідарам сярод трэйдараў на рынку", - падкрэсліў Валерый Кірыенка.

"Мы сустракаемся з пакупнікамі, знаходзім агульныя меркаванні, як нам выходзіць з сітуацыі, каб не абрушыць рынак да тых цэн, якія былі агучаны "Уралкаліем". Пакупнікі ведаюць нашу прадукцыю, нашы лагістычныя перавагі. Яны нам адкрыта, прама гавораць, што будуць прадаўжаць працаваць з беларускім каліем праз БКК", - падкрэсліў генеральны дырэктар "Беларуськалія".

2 верасня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/166/23112
Текущая дата: 17.11.2024