Белорусский портал в Казахстане

Беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам міністра эканомікі Антонам Кудасавым 3—5 верасня ўдзельнічае ў XXIII Міжнародным эканамічным форуме, які праходзіць у польскім горадзе Крыніца-Здруй



Аб гэтым паведаміла прэс-служба МЗС Беларусі.

У працы форуму ўдзельнічае пасол Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак.

Адбыўся тэматычны дыскусійны семінар "Беларусь: новыя перспектывы для стратэгічных інвестыцый. Прыватызацыя, фармацэўтыка, Адзіная эканамічная прастора". Кудасаў прадставіў актуальныя звесткі аб развіцці беларускай эканомікі і яе інвестыцыйным патэнцыяле, асобна падкрэсліўшы новыя магчымасці, якія адкрываюцца для замежных інвестараў дзякуючы працэсам еўразійскай інтэграцыі.

У рамках форуму прайшла прэзентацыя інвестыцыйнага і прыватызацыйнага патэнцыялу Беларусі на прыкладзе фармацэўтычнай галіны, паведамляе прэс-служба.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 4 верасня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/166/23160
Текущая дата: 17.11.2024