Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі замежны доўг большы, чым у ЗША



Агульны зьнешні доўг Беларусі складае 42% ад яе валавога ўнутранага прадукту (ВУП) паводле стану на 2011 год.

Гэтак вынікае з статыстыкі зьнешняй запазычанасьці краінаў сьвету, якую падрыхтавала брытанская кампанія Jubilee Debt Campaign. Агульны зьнешні доўг у гэтай статыстыцы ўключае як дзяржаўны доўг, так і запазычанасьць прыватнага сэктару замежным крэдыторам, ад сумы якіх аднялі даўгі, якія дзяржаве і яе прыватнаму сэктару завінаваціліся замежнікі.

Краінаў, якія вінаватыя замежным крэдыторам менш, чым замежныя даўжнікі ім, няшмат у сёньняшнім сьвеце. Да іх належаць Швэйцарыя (замежны доўг складае —158% ад ВУП краіны), Саудаўская Арабія (-110%), Нарвэгія (-95%), Альжыр (-93%), Японія (-53%), Нідэрлянды (-41%), Нямеччына (-38%), Бэльгія (-36%), Кітай (-34%), Данія (-32%), Тайлянд (-25%), Балівія (-14%), Малайзія (-13%), Фінляндыя (-9%), Расея (-7%), Пэру (-1%), Аўстрыя (0%).

Усе суседзі Беларусі, акрамя Расеі, зьяўляюцца даўжнікамі замежных крэдытораў: Польшча (66%), Латвія (65%), Украіна (63%), Літва (52%), .

Паводле гэтай статыстыкі, да найбольш запазычаных краінаў сьвету належаць Сэйшэлы (152%), Партугалія (116%), Ірляндыя (98%), Грэцыя (95%), Гішпанія (88%), Ямайка (84%), Харватыя (83%).

Агульная замежная запазычанасьць ЗША вымяраецца 27% ад ВУП краіны.

Радыё Свабода
, 2 верасьня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/166/23270
Текущая дата: 17.11.2024