Такую заяву зрабіў у інтэрвію Анатоль Рылоў, выканаўца абавязкаў старшыні Незалежнага прафсаюзу гарнякоў.
Ён сьцьвярджае, што рабочыя «Беларуськалія» цалкам падтрымліваюць кіраўніцтва прадпрыемства ў канфлікце з «Уралкаліем» і з разуменьнем ставяцца да частковага спыненьня вытворчасьці:
«Ёсьць прыпыненьне вытворчасьці, зьвязанае са зьмяншэньнем адгрузкі прадукцыі. Людзям прапануецца пайсьці на дзьве трэці ці адпачынкі ўзяць, хто мае. Пакуль сытуацыя пад кантролем кіраўніцтва. І раней былі такія сытуацыі, калі не сыходзіліся з пакупнікамі ў цане і даводзілася цану трымаць. Выстаім мы ў гэты цяжкі час. Усё наладзіцца і ўсё будзе добра.
Калектыў цалкам падтрымлівае генэральнага дырэктара. НПГ таксама яго падтрымлівае. Віны дырэктара няма ніякай у тым, што адбылося. Паступілі подла тыя людзі, якія маюць права заключэньня дамоваў. Нармальна мы працавалі і да БКК. Але такой «падставы» не чакалі ад сваіх калегаў і братоў».
Паводле інфармацыі Радыё Свабода, цяпер на «Беларуськаліі» спынена праца другога і чацьвёртага руднікоў.
«Значная частка работнікаў пераведзеная на дзьве траціны тарыфу, але нікога з працаўнікоў мы не скарачалі», — заявіў Інтэрфаксу намесьнік гендырэктара прадпрыемства Анатоль Махлай.
На прадпрыемстве спадзяюцца на стабілізацыю сытуацыі да канца верасьня.
Паводле намесьніка гендырэктара, цяпер складзкія запасы калійных угнаеньняў на прадпрыемстве дасягнулі амаль 300 тысяч тон. У месяц тут здабываецца каля 800 тысяч тон угнаеньняў.
«Практычна 140 тысяч тон ужо закантрактавана на верасень», — сказаў Махлай.
Але ён ня змог удакладніць, у якія менавіта краіны будуць ажыцьцяўляцца пастаўкі і які ўзровень цэнаў складаецца па гэтых кантрактах.
У першыя дні верасьня гендырэктар «Беларуськалія» вылятае на перамовы ў Кітай. У гэтыя ж дні туды накіруецца і кіраўніцтва Беларускай калійнай кампаніі.
Радыё Свабода, 30 жніўня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/167/23021
Текущая дата: 17.11.2024