Белорусский портал в Казахстане

Прафіцыт рэспубліканскага бюджэту за студзень-ліпень склаў Br1,1 трлн.



Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве фінансаў Беларусі.

Прафіцыт рэспубліканскага бюджэту за студзень-ліпень 2013 года склаў Br1,1 трлн., або 0,3 працэнта ВУП.

Даходы рэспубліканскага бюджэту склалі Br61,8 трлн., або 50,7 працэнта ўдакладненага гадавога плана. Расходы рэспубліканскага бюджэту склалі Br60,7 трлн., або 49,6 працэнта ўдакладненага гадавога плана.

За студзень-ліпень 2013 года паступленне ПДВ склала Br33,2 трлн., або 56,1 працэнта ўдакладненага гадавога плана. Падатку на прыбытак паступіла Br14,6 трлн. (51,3 працэнта ўдакладненага гадавога плана). Акцызы паступілі ў суме Br9,1 трлн. (55,6 працэнта). Даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці склалі Br14,5 трлн. (48,5 працэнта). Паступленні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва склалі Br43,6 трлн., або 62,4 працэнта зацверджанага гадавога плана. Па стану на 1 жніўня 2013 года запазычанасць па падатках і зборах склала Br189,6 млрд. і павялічылася за ліпень 2013 года на Br47,6 млрд.

Даходы бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання (рэспубліканскі бюджэт, мясцовыя бюджэты і бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва) за студзень-ліпень 2013 года склаліся ў суме Br153,8 трлн., або 56,4 працэнта ўдакладненага гадавога плана. Расходы бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання за студзень-ліпень склалі Br147,1 трлн., або 54,1 працэнта ўдакладненага гадавога плана. Прафіцыт бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання за студзень-ліпень склаў Br6,7 трлн., або 2 працэнты ВУП.

Расходы на агульнадзяржаўную дзейнасць склалі Br23,5 трлн. (42,9 працэнта), на фінансаванне нацыянальнай эканомікі - Br18,3 трлн. (57,6 працэнта), на фінансаванне сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі, Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва) накіравана Br87,6 трлн. (57,9 працэнта).

30 жніўня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/167/23058
Текущая дата: 17.11.2024