Пра гэта паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Літве.
Дзясяткі літоўцаў звяртаюцца ў беларускае пасольства ў Вільнюсе, каб атрымаць бясплатную візу для ўдзелу ў грамадскім абмеркаванні будаўніцтва АЭС у Беларусі, якое адбудзецца 17 жніўня ў Астраўцы (Гродзенская вобласць).
Паводле слоў прадстаўніка пасольства, выдаць візу для ўдзелу ў абмеркаванні просяць "простыя літоўцы, нават не абавязкова спецыялісты ў гэтай галіне". Галоўным чынам прыбываюць жыхары Вільнюса і рэгіёнаў, якія мяжуюць з Беларуссю.
"Для такога спецыфічнага мерапрыемства мы выдаем кароткатэрміновую аднадзённую візу", — сказаў суразмоўца.
Беларусь паведаміла Літве пра намер будаваць АЭС у 2008 годзе. У сакавіку 2010 года ў Вільнюсе прайшлі грамадскія слуханні па пытанні будаўніцтва Беларускай АЭС, а ў чэрвені таго ж года ў Мінску адбыліся двухбаковыя кансультацыі па справаздачы аб ацэнкы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) АЭС, але літоўскі бок застаўся не задаволены іх вынікам.
У сярэдзіне ліпеня гэтага года пасольства Беларусі ў Літве абвясціла пра правядзенне 17 жніўня ў Астраўцы слуханняў па абмеркаванні АУНА будучай АЭС з удзелам беларускіх спецыялістаў і прадстаўнікоў літоўскай грамадскасці ў адпаведнасці з рэкамендацыямі камітэта па выкананні Канвенцыі Эспаа. Аднак прадстаўнікі Літвы заявілі, што дыскусія па справаздачы адбыцца не можа, бо ў адпаведнасці з гэтай канвенцыяй такія публічныя спрэчкі могуць праводзіцца толькі тады, калі з дакументамі поўнасцю азнаёмяцца эксперты зацікаўленых бакоў.
Беларускі бок, у сваю чаргу, вінаваціць Літву ў негатовасці да канструктыўнага ўзаемадзеяння і сцвярджае, што даў літоўцам вычарпальныя адказы на зададзеныя імі пытанні.
13 жніўня міністр па пытаннях навакольнага асяроддзя Літвы Валенцінас Мазураніс заявіў, што Беларусь спрабуе навязаць літоўскаму боку "дыскусію нямога з глухім".
Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 14 жніўня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/168/22734
Текущая дата: 17.11.2024