Фэдэрацыя працадаўцаў Украіны заявіла, што расейскія мытнікі практычна спынілі ўвесь украінскі экспарт у Расейскую Фэдэрацыю.
Некаторыя ўкраінскія назіральнікі і экспэрты выказваюць меркаваньні, што праблемы ўкраінскіх экспартэраў абумоўлены ня толькі эканамічнымі, але і палітычнымі прычынамі. У прыватнасьці, гэта можа быць рэакцыяй Масквы на падрыхтоўку пагадненьня аб стварэньні зоны свабоднага гандлю паміж Украінай і ЭЗ.
Паводле згаданай фэдэрацыі, яшчэ пад канец ліпеня транспарт з украінскай прадукцыяй на мяжы Расеі без аніякіх прычынаў пачалі паддаваць суцэльнай праверцы, уключаючы выгрузку. А ад 14 жніўня прадукцыя ўсіх ўкраінскіх вытворцаў на расійскай мытні патрапіла ў катэгорыю рызыкоўнай.
«Па сутнасьці, гаворка ідзе аб поўным спыненьні ўкраінскага экспарту на няпэўны час», — заявіла Фэдэрацыя працадаўцаў Украіны. Там прагназуюць, што ў выніку зрыву часткі кантрактаў страты Ўкраіны могуць скласьці 2-2,5 мільярда даляраў.
Тым часам прэс-служба расейскага ўраду заявіла, што рашэньне на ўзроўні ўраду па рэгуляваньні імпарту ўкраінскіх тавараў не прымалася. Служба дадала, што пытаньне знаходзіцца ў кампэтэнцыі мытных органаў і што міністры ўраду РФ занепакоеныя сытуацыяй на расейска-ўкраінскай мяжы, паколькі гэта адбіваецца на гандлёва-эканамічных сувязях.
А старшыня камітэту Дзярждумы Расіі па справах СНД Леанід Слуцкі заявіў у каментары радыё «Эхо Москвы» аб тым, што цяжкасьці з праходжаньнем украінскіх тавараў праз расейскую мытню выкліканыя чыста бюракратычнымі прычынамі, у прыватнасьці тым, што Ўкраіна не ўваходзіць у Мытны саюз. Слуцкі запэўніў, што ніякай палітыкі ў гэтым няма і што ўсе праблемы вырашацца ў бліжэйшы час.
Радыё Свабода, 15 жніўня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/168/22753
Текущая дата: 17.11.2024