Пра гэта заявіў намеснік міністра па энергетыцы Міхаіл Міхадзюк.
Беларусь гатова разглядаць прапановы інвестараў, якія вырашаць укладваць сродкі ў праект будаўніцтва другой беларускай АЭС. Пра гэта заявіў намеснік міністра па энергетыцы Міхаіл Міхадзюк на грамадскім абмеркаванні справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) Беларускай АЭС з удзелам літоўскай грамадскасці, якое праходзіла 17 жніўня ў Астраўцы (Гродзенская вобласць).
Такім чынам намеснік міністра адказаў на просьбу ўдзельнікаў слуханняў пракаментаваць заявы Аляксандра Лукашэнкі пра магчымасць будаўніцтва яшчэ адной АЭС у Беларусі.
"Але для таго, каб прымаць такія рашэнні, трэба праверыць наяўнасць у яго (інвестара. — БелаПАН.) сродкаў, яго рынак збыту электраэнергіі і прайсці усе міжнародныя працэдуры, якія мы праходзілі з гэтай АЭС", — падкрэсліў Міхадзюк, дадаўшы, што паўдзельнічаць у развіцці атамнай энергетыкі Беларусі прапаноўвалі і Літве.
Нягледзячы на гатоўнасць Беларусі разгарнуць яшчэ адну маштабную энергетычную будоўлю, "ні ад каго сёння прапаноў не паступіла", рэзюмаваў Міхадзюк.
У той жа час, адказваючы на пытанне мясцовага праціўніка будаўніцтва АЭС Мікалая Уласевіча, "чаму Беларусь так ганарыцца ідэяй стварэння атамнай станцыі на сваёй тэрыторыі, калі ў Еўропе ад іх адмаўляюцца", чыноўнік абверг звесткі пра масавае закрыццё ядзерных праграм у Еўрасаюзе. Паводле яго слоў, толькі багатыя краіны могуць дазволіць сабе адмовіцца ад АЭС.
Электраэнергія, вырабленая на атамных электрастанцыях, сёння з`яўляецца самым танным відам энергіі. Таму рашэнне аб замарожванні ядзерных праграм прымаюць "толькі самыя багатыя краіны Еўропы, якія маюць уласныя энергетычныя рэсурсы", заявіў намеснік міністра энергетыкі.
Ён паведаміў, што ў чэрвені 2011 года наведаў сесію МАГАТЭ, на якой "выпрацоўваліся шляхі павышэння ядзернай бяспекі пасля фукусімскай аварыі".
"На гэтай канферэнцыі выступіла больш як 90 прадстаўнікоў краін і арганізацый. Толькі некалькі дзяржаў, у прыватнасці Германія і яшчэ дзве-тры еўрапейскія краіны, заявілі, што яны замарожваюць сваю ядзерную праграму", — сказаў Міхадзюк, растлумачыўшы, што Германія прыняла рашэнне "не аднамомантна закрыць усе станцыі па меры іх выхаду з эксплуатацыі", а гэта адбудзецца не так хутка.
Для ўдзелу ў грамадскім абмеркаванні 17 жніўня афіцыйна зарэгістраваліся 190 чалавек, у ліку якіх 102 зацікаўленыя грамадзяніны Літвы, літоўскія журналісты. Аднак, як паведамілі у сакратарыяце, не ўсе прысутныя, у асноўным мясцовыя жыхары, праходзілі працэдуру рэгістрацыі. Зала, якая ўмяшчае больш за 400 чалавек, была запоўнена практычна поўнасцю.
Акрамя Міхадзюка ў слуханнях удзельнічалі першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Віталь Кулік, дырэктар РУП "Белндпіэнергапрам" Андрэй Рыкаў, загадчык лабараторыі радыяцыйнай бяспекі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра гігіены Якаў Кенігсберг і намеснік кіраўніка Астравецкага райвыканкама Віктар Свіла.
Падчас слуханняў чыноўнікі азнаёмілі літоўскую грамадскасць з трыма дакладамі на тэму бяспекі АЭС у Астраўцы для насельніцтва і навакольнага асяроддзя Беларусі і краін-суседзяў.
Актыўнай дыскусіі па дакладах і АУНА не адбылося. Асобныя ўдзельнікі задалі пытанні аб выбары пляцоўкі і рэалізатара праекта, аб мерах па ахове аб`ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, якія знаходзяцца ў зоне патэнцыяльнай небяспекі пры аварыі на АЭС, аб гатоўнасці літоўцаў падтрымаць праект будаўніцтва Беларускай АЭС.
Прадстаўнікі літоўскіх уладаў не прыехалі на грамадскія слуханні, раней заявіўшы, што дыскусія па справаздачы адбыцца не можа, бо згодна з Канвенцыяй Эспаа падобныя публічныя спрэчкі могуць праводзіцца толькі тады, калі з дакументамі поўнасцю азнаёмяцца эксперты зацікаўленых бакоў.
Беларускі бок, у сваю чаргу, абвінавачвае Літву ў негатоўнасці да канструктыўнага ўзаемадзеяння і сцвярджае, што даў літоўцам вычарпальныя адказы на зададзеныя імі пытанні.
13 жніўня міністр па пытаннях навакольнага асяроддзя Літвы Валянцінас Мазуроніс заявіў, што Беларусь спрабуе навязаць літоўскаму боку "дыскусію нямога з глухім".
Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Астравец, 18 жніўня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/168/22790
Текущая дата: 17.11.2024