Белорусский портал в Казахстане

ЕАБР надзелены правам выступаць залогатрымальнікам зямельных участкаў, што знаходзяцца ў прыватнай уласнасці ў Беларусі



Гэта прадугледжана ўказам № 186 "Аб унясенні дапаўненняў ва ўказ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2009 г. № 276", які 15 красавіка падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) надзелены правам выступаць залогатрымальнікам зямельных участкаў, што знаходзяцца ў Беларусі ў прыватнай уласнасці.

Дакумент прыняты з мэтай развіцця сістэмы крэдытавання ў Беларусі, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Указам прадугледжваецца надзяленне Еўразійскага банка развіцця правам выступаць залогатрымальнікам зямельных участкаў, што знаходзяцца ў прыватнай уласнасці, і правам арэнды зямельных участкаў, якія з`яўляюцца прадметам іпатэкі, залогу, пры заключэнні названым банкам дагавораў пазыкі і (або) крэдытных дагавораў з рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) з`яўляецца міжнароднай фінансавай арганізацыяй, закліканай садзейнічаць эканамічнаму росту дзяржаў-удзельніц, пашырэнню гандлёва-эканамічных сувязяў паміж імі і развіццю інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы. Дзяржавамі — удзельніцамі банкаў з`яўляюцца Расія, Казахстан, Беларусь, Арменія і Таджыкістан.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 15 красавіка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/174/20607
Текущая дата: 03.10.2024