Белорусский портал в Казахстане

Беларусь у год свайго старшынства ў СНД мае намер актыўна працаваць над падрыхтоўкай дагавора аб зоне свабоднага гандлю паслугамі Садружнасці



Аб гэтым паведаміў у "Актуальным інтэрв`ю" тэлеканалу "Беларусь 1" міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

Беларусь у 2013 годзе, які з`яўляецца годам старшынства рэспублікі ў СНД, мае намер прадоўжыць рабіць захады па фарміраванню зоны свабоднага гандлю Садружнасці. Дагавор аб зоне свабоднага гандлю СНД быў падпісаны ў 2011 годзе, але ратыфікавалі яго пакуль толькі шэсць краін: Арменія, Беларусь, Расія, Малдова, Казахстан і Украіна. Акрамя таго, існуюць выключэнні са свабоднага гандлю ў частцы прымяненння нацыянальных рэжымаў і субсідый. Але гэтыя выключэнні існуюць часова, і дадаткам да дагавора вызначана, што частка іх будзе ліквідавана пасля далучэння адпаведных дзяржаў да Сусветнай гандлёвай арганізацыі, а іншыя выключэнні будуць адменены прыкладна да 2021 года, звярнуў увагу міністр. "Мы маем намер у перыяд нашага старшынства актыўна працаваць над падрыхтоўкай дагавора таксама аб зоне свабоднага гандлю паслугамі", - сказаў Уладзімір Макей.

Акрамя таго, плануецца актывізаваць супрацоўніцтва краін СНД у экалагічнай сферы. "Для шэрага краін выгадна выкарыстанне традыцыйных вуглевадародаў, але мы лічым, што павінны думаць аб будучым, аб тым, што мы пакінем новым пакаленням. Ужо цяпер нашы вучоныя грунтоўна працуюць над выпрацоўкай альтэрнатыўных крыніц энергіі. Мы прапанавалі ўжо канкрэтны пералік рэгіянальных нізкавугляродных праектаў, якія нацэлены менавіта на тое, каб садзейнічаць пошуку гэтых альтэрнатыўных крыніц энергіі, выпрацоўцы новых альтэрнатыўных крыніц энергіі, пошуку фінансавання для гэтых праектаў, якія накіраваны ў будучае", - адзначыў Уладзімір Макей.

Каменціруючы пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў СНД, якое адбылося ў Ташкенце, Уладзімір Макей адзначыў, што яно прайшло ў канструктыўнай, насычанай атмасферы. "Пры супрацоўніцтве краін у любым інтэграцыйным фарміраванні прымаемыя рашэнні павінны быць нацэлены непасрэдна на канкрэтнага чалавека. Менавіта з гэтага мы зыходзім і пры арганізацыі старшынства Беларусі ў рамках СНД. У такім рэчышчы праходзіла і абмеркаванне ўсіх пытанняў парадку дня пасяджэння Савета міністраў замежных спраў СНД", - сказаў ён. Бакі рушылі наперад у вырашэнні пытанняў у сферы адукацыі, бяспекі, праваахоўнай сферы, галіне інфармацыйных тэхналогій, турызму.

У прыватнасці, быў адобраны праект пагаднення аб прызнанні дакументаў аб вышэйшай і вышэйшай прафесійнай адукацыі, што прадастаўляе яшчэ больш магчымасцей для канкрэтызацыі работы па фарміраванню адзінай адукацыйнай прасторы СНД, адзначыў Уладзімір Макей. Таксама быў адобраны праект пагаднення аб сумесных групах спецыялістаў пагранічных ведамстваў для хуткага рэагавання на пагрозы пагранічнай бяспецы на знежніх граніцах дзяржаў - удзельніц СНД. Акрамя таго, было выказана меркаванне аб выпрацоўцы ўзгодненых дзеянняў для рэагавання на тыя ці іншыя сітуацыі, якія ўзнікаюць у гарачых кропках планеты. Рушылі наперад бакі і ў вырашэнні пытанняў інфармацыйнай бяспекі.

Чарговае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў СНД вырашана правесці восенню 2013 года ў Мінску.

Гаворачы аб Беларусі, міністр падкрэсліў, што дзяржава цяпер актыўна працуе над асваеннем новых рынкаў, замацаваннем традыцыйных працэсаў. "Ёсць яшчэ неасвоеныя рынкі, дзе мы можам актыўна працаваць і прысутнічаць", - упэўнены ён. Сёння ў Беларусь з рабочым візітам прыбывае калега Уладзіміра Макея з Латвіі. Акрамя таго, Беларусь на высокім узроўні прадстаўляе сябе на беларуска-літоўскім эканамічным форуме. "Мы настроены на тое, каб развіваць спакойны і каструктыўны дыялог з усімі дзяржавамі на прынцыпах раўнапраўя і павагі адзін да аднаго", - рэзюмаваў Уладзімір Макей.

10 красавіка 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/176/20466
Текущая дата: 17.11.2024