Белорусский портал в Казахстане

Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 сакавіка склаў Br131,6 трлн. і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам 2013 года на Br2,9 трлн., або на 2,2 працэнта



Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве фінансаў.

"Павелічэнне дзяржаўнага доўгу ў 2013 годзе ў большай ступені абумоўлена ростам знешняга дзяржаўнага доўгу", - адзначылі ў Мінфіне.

Унутраны дзяржаўны доўг па стану на 1 сакавіка 2013 года склаў Br26,3 трлн., павялічыўшыся з пачатку года на Br0,5 трлн. "Павелічэнне ўнутранага дзяржаўнага доўгу ў 2013 годзе абумоўлена размяшчэннем валютных дзяржаўных аблігацый для фізічных асоб і ростам курсу долара ЗША", - растлумачылі ў міністэрстве.

Знешні дзяржаўны доўг па стану на 1 сакавіка 2013 года склаў $12,2 млрд., павялічыўшыся з пачатку года на $193,4 млн. (з улікам курсавых розніц).

У 2013 годзе прыцягнута $486,5 млн. (у тым ліку чацвёрты транш крэдыту АКФ ЕўрАзЭС у памеры $440 млн.) і ажыццёўлена планавае пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу на суму $236,4 млн. (у тым ліку выкананне абавязацельстваў перад МВФ па крэдыту стэнд-бай - $183,6 млн. і перад урадам Расіі на суму $37,5 млн.).

29 сакавіка 2013, Мінск
Ганна Кот - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/177/20215
Текущая дата: 17.11.2024