Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 лютага 2013 года склаў 131,8 трлн. рублёў. У параўнанні з пачаткам года ён павялічыўся на 3 трлн. рублёў, або на 2,4%.
Як паведамляе Міністэрства фінансаў, павелічэнне дзяржаўнага доўгу ў 2013 годзе абумоўлена ростам як унутранага, гэтак і знешняга дзярждоўгу.
Так, унутраны дзярждоўг на 1 лютага 2013 года склаў 26 трлн. рублёў, павялічыўшыся з пачатку года на 0,2 трлн. рублёў.
Паводле звестак Мінфіна, павелічэнне ўнутранага дзярждоўгу ў 2013 годзе абумоўлена размяшчэннем дзяржаўных аблігацый для фізічных асоб і ростам курсу долара ЗША.
Знешні дзяржаўны доўг на 1 лютага 2013 года склаў 12,3 млрд. долараў ЗША, павялічыўшыся з пачатку года на 246,7 млн. долараў ЗША (з улікам курсавых розніц).
У студзені 2013 года прыцягнута 449 млн. долараў ЗША (у тым ліку чацвёрты транш крэдыту АКФ ЕўрАзЭС у памеры 440 млн. долараў ЗША) і ажыццёўлена планавае пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу на 198,9 млн. долараў ЗША (у тым ліку выкананне абавязацельстваў перад МВФ па крэдыце стэнд-бай — 183,6 млн. долараў ЗША).
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 28 лютага 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/179/19665
Текущая дата: 17.11.2024