Пры гэтым адбор з ПСГ у канцы мінулага месяца ўстанавіў гістарычны мінімум для снежня.
Запампоўванне газу ў еўрапейскія падземныя сховішчы (ПСГ) па выніках снежня 2022 года стала рэкордным для гэтага месяца з 2011 года з-за вельмі цёплага надвор’я, сведчаць дадзеныя Gas Infrastructure Europe (GIE). У сваю чаргу паступленні звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) з тэрміналаў у газатранспартную сістэму ЕС таксама сталі рэкорднымі і па выніках 2022 года перавысілі 128 млрд куб.м.
Еўрапейскія ПСГ у снежні папоўніліся на 2,55 млрд куб. м, што стала рэкордам для гэтага месяца за ўвесь час назіранняў GIE з 2011 года. Адбор жа газу са сховішчаў стаў мінімальным за апошнія тры гады — толькі 12, 54 млрд куб.м. Ацяпляльны сезон у Еўропе пачаўся 14 лістапада, і з гэтага моманту краіны ЕС адабралі з сховішчаў 16, 24 млрд куб. м газу. Пры гэтым сумарны адбор газу з ПСГ на 48-ы дзень з моманту дасягнення максімуму іх запаўнення застаецца на 7,5% вышэй сярэдняга значэння на гэты дзень за папярэднія пяць гадоў.
Такая дынаміка тлумачыцца нераўнамернасцю надвор’я ў рэгіёне ў снежні. Большую частку месяца тэмпературы ў Еўропе альбо адпавядалі кліматычнай норме, альбо перавышалі яе (як у апошнія тыдні снежня). Аднак сярэдзіна месяца выдалася халадней нормы, што нават прывяло да рэкорднага адбору газу з ПСГ на працягу некалькіх дзён.
Запасы газу ў сховішчах Еўропы на 31 снежня выраслі да 83,33% — на 13,46 % вышэй, чым у сярэднім на гэтую дату за апошнія пяць гадоў. Цяпер у іх знаходзіцца каля 90,2 млрд куб. м газу. Аднак «Газпрам» папярэджваў, што нават блізкія да максімальных запасы газу ў ПСГ буйных еўрапейскіх краін не гарантуюць ім надзейнае праходжанне асенне-зімовага перыяду. Нагрузка на ПСГ Еўропы зімой будзе вышэй, чым у папярэднія гады, з-за змены лагістыкі і крыніц газазабеспячэння.
Па выніках снежня сярэдняя цана газу склала каля $1 272 за тыс.куб. м., пры гэтым таргі газам у Еўропе зачынілі год на адзнацы ў $845 за 1 тыс. куб. м, што на 48% ніжэй да паказчыка на канец лістапада. Каціроўкі газу знізіліся на фоне цёплага надвор’я ў Еўропе. Акрамя таго, доля ветрагенерацыі ў выпрацоўцы электраэнергіі ЕС працягвае стабільна трымацца каля адзнакі ў 20% або вышэй. А 30 снежня яна і зусім дасягнула рэкорду за ўвесь час назірання — 34,4%.
Звязда, 2 студзеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/18/67766
Текущая дата: 23.12.2024