Белорусский портал в Казахстане

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі ўстанавіла пералік алкагольных напояў на 2023 год, на імпарт якіх не распаўсюджваецца выключнае права дзяржавы



Адпаведная пастанова МАРГ ад 23 снежня 2022 года нумар 88 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

МАРГ устанавіў пералік алкаголю для свабоднага імпарту ў 2023 годзе

У пералік увайшлі 22 найменні французскага шампанскага (у тым ліку Moet & Chandon, Veuve Clicquot Ponsardin Brut, Dom Perignon, Louis Roederer Cristal, G.H.Mumm, Perrier-Jouet, Bollinger), 52 найменні каньякоў, у тым ліку вырабленых з каньячных спіртоў, вытрыманых больш за 10 гадоў (Hennessy, Martell, Rеmy Martin, Camus, Erebuni, Armenia, Legenda Moldovei і інш.), 85 найменняў віскі (Grant’s, Aberlour, Ballantine’s, Jameson, Jim Beam і інш.), 26 найменняў рому (Bacardi, Havana Club, Varadero, Angostura і інш.), 3 найменні джыну.

Акрамя таго, у пераліку вінаградныя віны з мінімальнай цаной вытворцы 13 еўра за 1 л на ўмовах FCA — склад вытворцы. У выпадку, калі аб’ём пасудзіны складае менш за (больш за) 1 л, мінімальная цана разлічваецца прапарцыянальна ёмістасці і не павінна быць ніжэйшай за 13 еўра за 1 л.

Пастанова ўступіла ў сілу з 1 студзеня 2023 года.

Звязда, 3 студзеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/18/67782
Текущая дата: 23.12.2024