Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў ад 29 снежня 2012 года № 1235 "Аб мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 26 кастрычніка 2012 года "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2013 год".
Для фінансавання дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту ў 2013 годзе ў Беларусі будуць прынятыя рашэнні аб выпуску, умовах размяшчэння, абарачэння і пагашэння дзяржаўных каштоўных папер.
Як паведамляе прэс-служба ўрада, у 2013 годзе будзе ажыццяўляцца фінансаванне расходаў у межах даходаў і крыніц фінансавання дэфіцыту бюджэту, што паступаюць у рэспубліканскі бюджэт. У пастанове ўказана аб недапушчэнні перавышэння лімітаў унутранага дзяржаўнага доўгу, унутранага доўгу, гарантаванага Рэспублікай Беларусь, знешняга дзярждоўгу і знешняга доўгу, гарантаванага Рэспублікай Беларусь. Абслугоўванне і пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу будзе ажыццяўляцца з прыцягненнем сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў адпаведнасці з пералікам знешніх дзяржаўных пазык.
Міністэрства фінансаў Беларусі ў 2013 годзе заключыць дагаворы з чатырма банкамі на кампенсацыю за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту працэнтаў па льготных крэдытах. У пералік увайшлі ААТ "ААБ Беларусбанк", ААТ "Белаграпрамбанк", ААТ "БПС-Ашчадбанк", ААТ "Белінвестбанк". Дагаворы будуць заключацца ў мэтах рэалізацыі ў гэтым годзе адпаведных нарматыўных прававых актаў. Яны датычацца, у прыватнасці, фінансавання будаўніцтва аб`ектаў інжынернай і транспартнай інфраструктуры для раёнаў жылой забудовы і аб`ектаў інфраструктуры атамнай электрастанцыі ў Беларусі. Таксама гэта неабходна для аказання грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) ці набыцці жылых памяшканняў, для выканання заданняў на 2013 год па будаўніцтве жылых дамоў і на шэраг іншых праграм.
Пастанова прадпісвае рэспубліканскім органам дзяржкіравання, абласным і мясцовым выканкамам, бюджэтным арганізацыям заключыць дагаворы на пастаўку тавараў (выкананне работ, аказанне паслуг) у межах планавых бюджэтных асігнаванняў, прадугледжаных у бюджэтным роспісе. Прадугледжваецца даванне бюджэтных пазык, а таксама бюджэтных крэдытаў абласным бюджэтам і бюджэту Мінска на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў і праграм. Прадугледжана і пакрыццё юрыдычным асобам часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі, выдадзенымі на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў на ўмовах конкурснага размяшчэння. У рашэннях Савета міністраў аб даванні гарантый урада Беларусі па крэдытах, якія выдаюцца банкамі рэспублікі, і па знешніх пазыках устанаўліваецца плата не больш як 1,5% ад сумы крэдыту, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 12 студзеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/181/18877
Текущая дата: 17.11.2024