Сусветны банк і Міністэрства эканомікі Беларусі падпісалі пратакол, які ўключае план першачарговых дзеянняў па павышэнню паказчыкаў эфектыўнасці інвестыцыйнага партфеля СБ у рэспубліцы, паведамілі карэспандэнту ў аддзеле сувязей з грамадскасцю Міністэрства эканомікі.
Міністэрства эканомікі сумесна з зацікаўленымі органамі дзяржкіравання рэспублікі праводзіць пастаянную работу па маніторынгу рэалізацыі інвестыцыйнага партфеля Сусветнага банка ў Беларусі. Так, 17 студзеня быў праведзены сумесны агляд інвестпартфеля СБ у рэспубліцы, на якім эксперты разгледзелі рэалізацыю інвестыцыйных праектаў і праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі банка ў другім паўгоддзі 2012 года.
"Эксперты канстатавалі прагрэс паказчыкаў рэалізацыі праектаў, эфектыўнасць сумеснага комплекснага маніторынгу рэалізацыі інвестыцыйнага партфеля", - адзначылі ў міністэрстве.
Па стану на 15 студзеня 2013 года каэфіцыент асваення сродкаў рэалізацыі партфеля ў Беларусі склаў 21,9 працэнта (на 27 чэрвеня 2012 года - 16,9 працэнта). Гэты паказчык стаў супастаўным з аналагічным паказчыкам па Украіне (18,2 працэнта) і Малдове (23,6 працэнта) і перасягнуў сярэдні паказчык па рэгіёне Еўропы і Цэнтральнай Азіі (16,1 працэнта).
"Па выніках агляду Сусветны банк і Міністэрства эканомікі падпісалі пратакол, які ўключае план першачарговых дзеянняў па павышэнню паказчыкаў эфектыўнасці інвестыцыйнага партфеля Сусветнага банка ў Беларусі", - паведамілі ў Мінэканомікі.
24 студзеня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/181/19100
Текущая дата: 17.11.2024