Белорусский портал в Казахстане

Еўракамісія панізіла прагноз развіцця



Ацэнка дынамікі ВУП паніжана на наступны год для еўразоны, ЕС і, у прыватнасці, наймагутнейшай эканомікі рэгіёна — Германіі.

Чацвёрка найбуйнейшых краін еўразоны стала выглядаць горш з пункту гледжання прагнозу росту эканомікі. Прагнозыі дынамікі беспрацоўя таксама несуцяшальныя. У прыватнасці, Еўракамісія панізіла ацэнку росту ВУП еўразоны на 2013 год да 0,1% з 1%, ЕС — да 0,4% з 1,3%, Германіі — да 0,8% з 1,7%, Францыі — да 0,4% з 1,3%, Італіі — да падзення ў 0,5% з росту ў 0,4%, Іспаніі — да скарачэння на 1,4% супраць 0,3%.

Звязда, 10 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/183/17542
Текущая дата: 18.05.2024