Белорусский портал в Казахстане

"Амкадор" стварыў у Ташкенце даччынае прадпрыемства



У Ташкенце створана даччынае прадпрыемства ААТ "Амкадор" — кіруючая кампанія холдынгу". ЗП ТАА "Амкадор-Ташкент" сфарміравана са 100% капіталам ААТ і будзе прадстаўляць інтарэсы холдынгу ва Узбекістане.

Аб гэтым паведаміла прэс-служба прадпрыемства.

Сфера дзейнасці ЗП ТАА "Амкадор-Ташкент" — рэалізацыя дарожна-будаўнічай, камунальнай і іншай спецыяльнай тэхнікі прадпрыемстваў холдынгу "Амкадор", гарантыйны і паслягарантыйны рамонт, сэрвіснае абслугоўванне машын, а таксама гандаль запаснымі часткамі і камплектуючымі. Акрамя таго, ТАА будзе ўдзельнічаць у выставачнай дзейнасці, арганізацыі семінараў-прэзентацый на тэрыторыі Узбекістана. Першыя пастаўкі тэхнікі запланаваны на лістапад.

Як адзначыла прэс-служба, рашэнне аб стварэнні ЗП ТАА "Амкадор-Ташкент" прынята "ў сувязі з узрастаючым попытам на прадукцыю машынабудавання ва Узбекістане, які абумоўлены развіццём сельскагаспадарчай, прамысловай, здабывальнай галінаў эканомікі дзяржавы. Узбекістан — краіна з патэнцыяльна ёмістым рынкам. Да таго ж тут ведаюць і цэняць беларускую тэхніку".

Паводле інфармацыі спецыялістаў, машыны маркі "Амкадор" працуюць больш чым у 30 краінах. Планы продажу па кожным рынку фарміруюцца па мадэлях, што дазваляе ўтрымліваць занятыя пазіцыі і прасоўвацца далей. Сёння холдынг "Амкадор" прадстаўляюць 70 кампаній у Расійскай Федэрацыі, 30 — у краінах СНД, 7 — у далёкім замежжы. Па аналагу тавараправоднай сеткі, выбудаванай у Расійскай Федэрацыі, выбудоўваецца ТПС ва Украіне. У канцы 2011 года было створана даччынае прадпрыемства "Амкадор-Астана", якое стала ўдзельнікам холдынгу і якое прадстаўляе інтарэсы кампаніі ў Казахстане.

Холдынг "Амкадор" з`яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў дарожна-будаўнічай, камунальнай, снегаўборачнай, лясной, сельскагаспадарчай і іншай спецыяльнай тэхнікі ў СНД і Еўропе. Вырабляе больш чым 80 мадэлей і мадыфікацый машын.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 11 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/183/17580
Текущая дата: 18.05.2024