Белорусский портал в Казахстане

У Бруселі абмеркавалі перспектывы заключэння пагаднення аб свабодным гандлі паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і ЕС



3-га снежня ў Бруселі прайшоў семінар "Насустрач Еўразійскаму эканамічнаму саюзу: інтэграцыя і супрацоўніцтва".

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, "удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі бягучы стан і кірункі далейшай эвалюцыі інтэграцыйных працэсаў у Мытным саюзе Беларусі, Расіі і Казахстана, перспектывы далучэння да іх іншых краін СНД, а таксама ў будучыні пагаднення аб свабодным гандалі паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і ЕС".

У мерапрыемстве, якое было арганізавана Цэнтрам еўрапейскіх палітычных даследаванняў (CEPS) сумесна з Расійскім саюзам прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (РСПП), узялі ўдзел пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ЕС Андрэй Еўдачэнка, кіраўнікі місій Расіі і Казахстана пры Еўрасаюзе, прадстаўнікі еўрапейскіх інстытутаў і краін — членаў ЕС, дыпламатычнага корпуса, дзелавых асацыяцый і даследчых цэнтраў.

На семінары выступілі член калегіі (міністр) па асноўных кірунках інтэграцыі і макраэканоміцы Еўразійскай эканамічнай камісіі Таццяна Валавая, намеснік генеральнага дырэктара па гандлі Еўракамісіі Пітэр Балаш, выканаўчы дырэктар па міжнародным супрацоўніцтве РСПП Алег Прэксін.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 4 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/185/18173
Текущая дата: 17.11.2024