Белорусский портал в Казахстане

На біржавых таргах выраслі курсы еўра і расійскага рубля



На Беларускай валютна-фондавай біржы 22 лістапада таргі доларам ЗША не праводзіліся.

Паводле звестак БВФБ, курс расійскага рубля вырас на 2 рублі і склаў  274,50 рубля. Аб`ём — 1 млрд. 250 млн. 688 тыс. рублёў (попыт — 1 млрд. 474 млн. 887 тыс., прапанова — 1 млрд. 249 млн. 169 тыс.).

Курс еўра вырас на 60 рублёў і склаў 10.990 рублёў. Аб`ём — 28 млн. 422 тыс. еўра (попыт — 29 млн. 577 тыс., прапанова — 23 млн. 209 тыс.).

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 22 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/186/17811
Текущая дата: 17.11.2024